Top.Mail.Ru
101

Якія маркі аўтамабіляў сталі лідарамі продажу ў Беларусі ў маі?

06.06.2025 | 15:12

Якія маркі аўто сталі лідарамі продажаў у маі, паведамляе БелТА са спасылкай на Беларускую аўтамабільнуюй асацыяцыю (БАА).


«Продажы новых легкавых і лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў у маі склалі 3415 штук. Такім чынам, мы бачым падзенне аб’ёмаў рынку ў параўнанні з красавіком на 13,5%. Гэта звязана са зменамі ва ўмовах крэдытавання», — праінфармавалі эксперты.

Хто ў лідарах? 

  1. Belgee/Geely;
  2. LADA.

Продажы электрамабіляў застаюцца на стабільным узроўні і складаюць 13% ад колькасці агульных продажаў па рынку.

«Калі параўноўваць вынікі першых пяці месяцаў 2025 з аналагічным перыядам 2024 года, то павелічэнне дылерскіх продажаў складае 29%. Такім чынам, нягледзячы на кароткатэрміновае зніжэнне агульнага аб’ёму продажаў новых аўтамабіляў у траўні, у доўгатэрміновым перыядзе рынак дэманструе рост», — дадалі ў БАА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю