Top.Mail.Ru
128

Якія льготы ў ганаровых донараў крыві ў Беларусі

06.06.2025 | 12:10

Нечарговае медыцынскае абслугоўванне, павышэнне пенсіі. 


Пра тое, якія яшчэ льготы, правы і гарантыі ёсць у ганаровых донараў у Беларусі, расказвае агенцтва «Минск-Новости».

Донарам, узнагароджаным гэтым знакам адрознення, прадастаўляюцца наступныя льготы, правы і гарантыі:

зніжка ў памеры 25% на платныя медыцынскія паслугі ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, за выключэннем платных медыцынскіх паслуг, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам аховы здароўя (па ўзгадненні з Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю);

▪️ нечарговае медыцынскае абслугоўванне ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя, у тым ліку ў тых, у якіх ён абслугоўваўся да выхаду на пенсію, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам;

▪️ пазачарговы прыём ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне;

▪ першачарговы прыём у дзяржаўных органах і іншых арганізацыях незалежна ад форм уласнасці;

▪ пазачарговае карыстанне ўсімі відамі паслуг сувязі, культурна-асветных і спартыўна-аздараўленчых арганізацый, набыццё білетаў на ўсе віды транспарту, пазачарговае абслугоўванне арганізацыямі рознічнага гандлю і бытавога абслугоўвання;

▪️ выкарыстанне працоўнага водпуску (водпуску, што прадастаўляецца ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога саставу) у летні або іншы зручны час, а таксама прадастаўленне на працягу каляндарнага года кароткачасовага водпуску без захавання заработнай платы (грашовага забеспячэння ваеннаслужачым, асобам начальніцкага і радавога саставу), працягласцю да 14 каляндарных дзён у перыяд, узгоднены з наймальнікам (кіраўніком ваенізаванай арганізацыі або ўпаўнаважанай ім асобай, камандзірам (начальнікам));

▪️ павышэнне пенсіі па дасягненні агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту ў адпаведнасці з заканадаўствам аб пенсіённым забеспячэнні;

▪️ іншыя льготы, правы і гарантыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю