На сёння ў Беларусі пражывае больш за 21 тыс. ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. З іх 430 чалавек - інваліды баявых дзеянняў. З 1 лютага 2026 г. у Беларусі павысіцца пенсія на 250% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце, яна складзе 310 бел. руб.
Перыяды ўдзелу ў баявых дзеяннях залічваюцца ў стаж у кратным памеры: адзін месяц службы за тры месяцы стажу.
У сферы медыцынскай дапамогі і рэабілітацыі прадугледжана бясплатнае забеспячэнне лекамі, Бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі. Таксама прадастаўляецца права на пазачарговае абслугоўванне ў паліклініках і шпіталізацыю, першачарговае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне (для непрацуючых).
Воінам-інтэрнацыяналістам прадастаўляецца права на бясплатны праезд на гарадскім і прыгарадным пасажырскім транспарце. Яны маюць права на першачарговы прыём у дзяржорганах і іншых арганізацыях, а таксама на дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве або куплі жылля.
Для тых, хто стаў інвалідам з прычыны ваеннай траўмы, прадугледжаны дадатковыя гарантыі. Гэта права на пенсію па ўзросце на пяць гадоў раней агульнаўстаноўленага тэрміну. З 1 лютага 2026 г. павысіцца пенсія для інвалідаў I і II групы — на 400%, яна будзе складаць 496 бел. рублёў. Для інвалідаў III групы — на 250%, да 310 бел. рублёў. Інваліды баявых дзеянняў прыроўненыя па льготах да інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.
У Мінпрацы нагадалі новыя нормы, якія пачалі дзейнічаць ў 2025 г. З 1 мая 2025 г. уступілі ў сілу змены, прадугледжаныя законам № 37-З «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў».
Ветэраны баявых дзеянняў, якія атрымалі інваліднасць у мірны час, цяпер таксама маюць права на зніжэнне пенсійнага ўзросту на пяць гадоў. Гэтым правам ужо скарысталіся больш за 500 чалавек.
Устаноўлена павышэнне пенсіі на 100% мінімальнага памеру (124 бел. рублёў. Для 760 работнікаў, якія накіроўваліся ў Афганістан у перыяд са снежня 1979 г. па снежань 1989 г.).
Бацькам і жонкам (якія не ўступілі ў новы шлюб) загінулых вайскоўцаў — а гэта каля 300 чалавек — пенсія з 1 лютага 2026 г. павышаецца на 180% і будзе складаць 223 бел. руб.
Для іх прадугледжаны бясплатныя лекі, першачарговае санаторна-курортнае лячэнне, бясплатны праезд на гарадскім транспарце, дзяржпадтрымка на жыллё, 50-працэнтная зніжка на ЖКП (для непрацуючых бацькоў, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту або маюць інваліднасць I-II групы).