Top.Mail.Ru

Якія хваробы лёгкіх сёння распаўсюджаны мацней за ўсё?

Урач-пульманолаг Сяргей Фёдараў расказаў аб тым, як у сучасным свеце змяніліся метады дыягностыкі. Пра гэта паведамляе БелТА. 


— З якімі хваробамі лёгкіх пульманолагі зараз сутыкаюцца часцей за ўсё?

— Пнеўманія, хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх і бранхіяльная астма. У апошні час я стаў часцей сустракацца з гіперадчувальнымі пнеўманітамі.

— Якія метады дыягностыкі ў пульманалогіі цяпер выкарыстоўваюць? Можа, з’явілася нешта новае?

— Усё роўна ўсюды выкарыстоўваецца класіка. Старт — гэта рэнтгенаграфія органаў грудной клеткі, прамая і бакавыя праекцыі, каб вызначыць, ці ёсць нейкія змены. Затым у дапамогу ідзе камп’ютарная тамаграфія. У шэрагу выпадкаў — ультрагукавая дыягностыка. Бронхаскапія, бронхадылатацыйныя або бронхаправакацыйныя тэсты. Але самае першае — гэта доктар, які можа сабраць анамнез, паслухаць пацыента, правесці фізікальныя абследаванні.

Так, дадаюцца розныя лабараторныя метады дыягностыкі, часцей выкарыстоўваецца прокальцытанін, каб вызначыць, бактэрыяльная гэта інфекцыя ці не. І гэтак далей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю