Top.Mail.Ru

Якія фактары паўплывалі на рост золатавалютных рэзерваў у Беларусі, расказалі аналітыкі ЕАБР

Якія фактары паўплывалі на рост золатавалютных рэзерваў у Беларусі, паведаміла БелТА са спасылкай на макраагляд Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).


У Беларусі золатавалютныя рэзервы выраслі на $0,53 млрд за снежань 2025 года і дасягнулі рэкордных $14,43 млрд на пачатак 2026-га. Ключавым фактарам росту стала павелічэнне рэзервовых актываў у замежнай валюце на $0,3 млрд на фоне чыстай прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку. Дадатковую падтрымку дынаміцы рэзерваў аказала падаражанне золата на сусветных рынках (плюс 3 %), што павялічыла яго кошт у структуры рэзерваў на $0,21 млрд. 

У цэлым за 2025 год золатавалютныя рэзервы выраслі больш чым у 1,6 раза, або на $5,5 млрд, у тым ліку амаль на $2,5 млрд за кошт рэзерваў у замежнай валюце. У 2025 годзе Беларусь дасягнула міжнароднага крытэрыю бяспекі па ўзроўні золатавалютных рэзерваў — пакрыцця трохмесячнага аб’ёму імпарту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю