Top.Mail.Ru

Якія фактары небяспекі ўзнікаюць у спякоту, нагадалі ў МНС

У МНС нагадалі фактары небяспекі ў спякоту, паведамляе БелТА.


На большай частцы тэрыторыі краіны 31 ліпеня максімальная тэмпература паветра складзе ад 30 да 34 градусаў, месцамі па Брэсцкай вобласці паднімецца да 35 градусаў.

У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. Сярод іх — адключэнне электрычнай энергіі з-за перагрэву трансфарматарнага абсталявання, дэфармацыя асфальтавага пакрыцця і павелічэнне колькасці ДТЗ, аварыі на чыгуначным транспарце з-за дэфармацыі рэек, узнікненне ачагоў прыродных пажараў, распаўсюджванне агню на населеныя пункты, лініі ЛЭП і сувязі. 

Таксама ў такіх умовах узнікае рызыка павелічэння захворвання на інфекцыйныя і паразітарныя захворванні, абвастрэнні сардэчна-сасудзістых хвароб, высокая верагоднасць цеплавых удараў, гібель людзей на вадзе пры купанні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю