Top.Mail.Ru
238

Якія «дробязі» ў эстэтыцы Мінска выправяць у Год добраўпарадкавання

Начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Аляксандр Ракаўшчык расказаў, якія «дробязі» ў эстэтыцы Мінска выправяць у Год добраўпарадкавання.


Па словах начальніка ўпраўлення, у Мінску ў Год добраўпарадкавання будуць працаваць у тым ліку і па ліквідацыі невялікіх, але вельмі значных для эстэтыкі горада рэчаў. «У нас ёсць праграма архітэктурнай падсветкі і ілюмінацыі. Гэта значыць цяпер, калі камунальнае прадпрыемства «Мінгарсвятло» забяспечвае адзіную ілюмінацыю і работу архітэктурнай падсветкі, то суб’екты гаспадарання, рэстараны, кафэ, крамы і гэтак далей гэта робяць як хочуць. Камітэтам архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама будзе прапанавана адзінае рашэнне, каб усё было гарманічна», — расказаў ён.

Таксама сёлета сталічныя энергетыкі будуць займацца нанясеннем муралаў на трансфарматарныя падстанцыі і цэнтральныя цеплапункты. «Гэта таксама будзе адзіны стыль, з улікам абстаноўкі вакол. Калі каля дзіцячага садка, то малюнак будзе на дзіцячую тэму, калі каля бальніцы, то на тэму бальніцы. Таксама ў гэтым годзе іржавыя апоры асвятлення максімальна робім і працягнем іх рабіць ацынкаванымі, каб не фарбаваць кожны год. Дробязь, але па каналізацыйным люкам таксама пераходзім на кампазітныя матэрыялы. Прынамсі, па праспектах Пераможцаў і Незалежнасці ўжо памянялі», — адзначыў Аляксандр Ракаўшчык.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю