Top.Mail.Ru
277

Якія даведкі патрэбны для працаўладкавання школьнікаў летам?

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі нагадалі, якія дакументы патрэбны для працаўладкавання на летніх канікулах. Гаворка ідзе пра школьнікаў і студэнтаў, якія хочуць падзарабіць.


Так, дзеля гэтага трэба падрыхтаваць 7 дакументаў:

  1. накіраванне на працу ад службы занятасці,
  2. пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  3. даведка, якая пацвярджае навучанне ў той ці іншай установе адукацыі;
  4. медыцынская даведка (форма 1 здр/у-10);
  5. пісьмовая згода аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) для падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў;
  6. працоўная кніжка (калі ёсць);
  7. заява аб прыёме на працу.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю