Top.Mail.Ru

Якія дакументы падпісалі на Беларуска-пакістанскім бізнес-форуме

На палях Беларуска-пакістанскага бізнес-форуму ў Мінску, які прайшоў 10 красавіка, было падпісана восем дакументаў аб супрацоўніцтве паміж кампаніямі, паведамляе БелТА.


Так, на форуме было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Упраўленнем па развіцці гандлю Пакістана, а таксама пагадненне па абмене паштовымі адпраўленнямі.

Былі падпісаны таксама два мемарандумы аб узаемаразуменні паміж Беларускай універсальнай таварнай біржай і Усепакістанскай асацыяцыяй прадаўцоў драўніны, паміж Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў і Упраўленнем па справах малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Пакістана.

Акрамя гэтага, быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні па пастаўках катанізаванага льновалакна ў 2025 годзе паміж «Аршанскім ільнокамбінатам» і пакістанскай кампаніяй Mercury. З гэтай жа кампаніяй ТАА «Біяпрамсэрвіс» заключыла кантракт аб намерах пастаўкі алеяў, а ЗАТ «Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы» — пагадненне аб супрацоўніцтве па пастаўках аградронаў.

Дагавор транспартнай экспедыцыі таксама быў заключаны на форуме паміж транспартна-лагістычнымі кампаніямі ПГУП «Белатэкаўта» і Best Trans Іnternatіonal.

У рамках візіту дэлегацыі Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Рэспубліку Беларусь у Мінску прайшоў Беларуска-пакістанскі бізнес-форум. Удзел у ім узялі прадстаўнікі прадпрыемстваў дзвюх краін, якія нацэлены на абмеркаванне магчымасцяў супрацоўніцтва і абмен вопытам з ключавымі ігракамі лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай, тытунёвай прамысловасці, фармацэўтыкі, горназдабыўной галіны, здабычы і апрацоўкі каштоўных камянёў.

Форум праводзіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата ў супрацоўніцтве з Упраўленнем па развіцці гандлю Пакістана.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю