Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі намеснік прэм’ер-міністра Юрый Шулейка, які 4 лютага наведаў міжнародную выстаўку «Прадэкспа-2025» у Маскве, дзе прадстаўлена экспазіцыя беларускіх вытворцаў «Made іn Belarus»:
— Наладжаныя традыцыйныя адносіны дазваляюць балансаваць аб’ём паставак беларускай прадукцыі, якая сёння павінна прадавацца ў тым ліку і ў Расійскую Федэрацыю, таму што ў нас празмернасць многіх відаў харчавання. Таму расійскі рынак і сённяшняя выстаўка — гэта працяг той працы, якую ўрад і рэгіянальныя ўлады непасрэдна праводзяць, — адзначыў Юрый Шулейка.
У якасці прыкладу ён прывёў супрацоўніцтва паўночных рэгіёнаў Расіі і Брэсцкую вобласць:
— Калі да Уладзівастока 11 000 кіламетраў, гэтыя адносіны сёння падтрымліваюцца. У прыватнасці, ажыццяўляюцца пастаўкі харчавання, таму што асартымент, якасць, упадабаныя традыцыі беларускага пачастунку вельмі прыемныя расійскім жыхарам.
Акрамя таго, профільны віцэ-прэм’ер анансаваў сустрэчу ва ўрадзе Расіі, дзе ў тым ліку абмяркуюць балансы ўзаемных паставак харчавання
на бягучы год.
— Гэта будзе ўдалы год для экспарту нашай краіны, — выказаў упэўненасць Юрый Шулейка. — Гэта датычыцца не толькі каўбасных вырабаў, мяса ялавічыны, але і малочных прадуктаў: сыроў, масла, смятаны. Гэтае пытанне мы будзем абмяркоўваць ва ўрадзе Расіі, будзе знойдзена пацвярджэнне аб’ёмаў на планавы 2025 год з двухбаковым вырашэннем тых задач, якія неабходна карэкціраваць з году ў год.
Юрый Шулейка таксама адзначыў той факт, што Беларусь і Расія стварылі адзіны аграрны рынак, у пакупнікоў ёсць роўны доступ да якасных прадуктаў.
— Усе праблемы, звязаныя з «закрыццём» беларускіх прадпрыемстваў для расійскага рынку, засталіся ў мінулым, — падсумаваў віцэ-прэм’ер.