Top.Mail.Ru

Якім будзе ўзровень золатавалютных рэзерваў Беларусі па выніках года? Нацбанк даў прагноз

Якім будзе ўзровень золатавалютных рэзерваў Беларусі па выніках года, спрагназаваў першы намеснік старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў, паведамляе БелТА.



«Бягучы ўзровень золатавалютных рэзерваў складае $13,9 млрд. Ён з пачатку года вырас прыкладна на $5 млрд. Бягучы ўзровень ЗВР рэкордны як у абсалютным значэнні, так і адносна імпарту — гэта больш за тры месяцы імпарту. Гэта пэўны запас трываласці, які дазваляе эканоміцы больш раўнамерна развівацца, нягледзячы на знешнія выклікі», — сказаў Аляксандр Ягораў.

Паводле яго слоў, за апошні месяц тэмп росту не такі высокі, тым не менш рост больш чым на $170 млн. «Адным з важных укладаў у гэты працэс стала чыстая купля валюты з боку Нацыянальнага банка, якая выклікана ў тым ліку прапановай валюты як з боку насельніцтва, так і з боку суб’ектаў гаспадарання», — адзначыў першы намеснік старшыні Праўлення Нацбанка.

«Калі казаць пра прагнозы на канец года, то мы чакаем, што істотных ваганняў не будзе і ўзровень ЗВР будзе прыкладна $13,9-14 млрд. Калі казаць пра 2026 год, то многія аналітыкі закладваюць у прагноз рост цэн на золата. Мы ў сваіх ацэнках больш кансерватыўныя і не закладваем рост цэн на золата, падыходзім да таго, што асноўнай крыніцай росту ЗВР павінна з’яўляцца чыстая купля валюты з боку Нацыянальнага банка», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Ягораў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю