Top.Mail.Ru
263

Якім будзе надвор’е ў Беларусі 7 лістапада

У Беларусі 7 лістапада будзе пераменная воблачнасць. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 3—8 м/с. 

Тэмпература паветра ноччу складзе 1—7 градусаў цяпла, месцамі — ад нуля да мінус 2 градусаў. Днём будзе 7—13 градусаў вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю