У Беларусі 5 верасня днём па паўднёвым захадзе краіны тэмпература паветра дасягне 30-31 градуса цяпла, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3-8 м/ з, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 8-11. Днём будзе ад плюс 22 градусаў па паўночным усходзе да плюс 31 градуса па паўднёвым захадзе.