У Беларусі 4 снежня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі, у асноўным дождж, у асобных раёнах магчымы туман. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 3—8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў. Днём будзе 2—7 градусаў цяпла.