Часам дажджы, па захадзе — парывісты вецер. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Беларусі 28 кастрычніка часам пройдуць дажджы, вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 4—9 м/с, днём па захадзе з парывамі да 14 м/с.
У аўторак будзе перавага воблачнага надвор’я. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў. Днём будзе плюс 4—10 градусаў.