У Беларусі 23 кастрычніка раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, днём чакаецца вецер з парывамі да 14 м/с. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па захадзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, удзень з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 градусаў цяпла, у заходніх раёнах — да плюс 9. Днём будзе ад плюс 7 градусаў па паўночным усходзе да плюс 17 градусаў па паўднёвым захадзе.