Top.Mail.Ru

Якім будзе надвор’е ў Беларусі 15 верасня

У Беларусі 15 верасня ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца няўстойлівы, ноччу слабы, днём 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў цяпла, месцамі — плюс 3-5 градусаў. Днём будзе 18-23 градусы вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю