Малавоблачна і да плюс 30 градусаў чакаецца ў Беларусі 14 жніўня. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер ноччу прагназуецца няўстойлівы слабы, днём паўночны, паўночна-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 17 градусаў. Днём будзе 22-27 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да плюс 30 градусаў.