У Беларусі 10 кастрычніка ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У пятніцу будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 4—9 м/с, удзень на захадзе з парывамі да 14 м/с, месцамі 15—18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3—8 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 10. Днём будзе 9—15 градусаў вышэй за нуль.