У Беларусі 14 верасня чакаецца пераменная воблачнасць з парывістым ветрам. Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У нядзелю будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты. У асобных раёнах вецер будзе моцны парывісты — да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, месцамі па ўсходзе — плюс 6-8 градусаў. Днём будзе 20-25 градусаў.