Top.Mail.Ru

Які з рэгіёнаў лідзіруе па інвестпраектах, расказалі ў Мінэканомікі

Забяспечыць кіраваны ход рэалізацыі інвестпраектаў. Актуальнасць гэтай задачы на бягучую пяцігодку падкрэсліла намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская, выступаючы з дакладам на пашыраным пасяджэнні калегіі Мінэканомікі, паведамляе БелТА.


Марына Мажынская нагадала, што з пачатку года для ключавых прыярытэтаў пяцігоддзя ўкаранёны новыя фінансавыя інструменты («Моцныя рэгіёны», «Турыстычны патэнцыял», «Тэхналагічная самадастатковасць») пад агульным «парасонавым» прадуктам «Рэгіянальная ініцыятыва». У цэлым, паводле яе ацэнкі, дынаміка па праектах пазітыўная: у месяц паступае каля 50 заявак.

Сярод абласцей па адобраных праектах наперадзе Мінская вобласць — у пераліках ужо 56 праектаў на 2,5 млрд бел. руб. Несумненным лідарам сярод раёнаў з’яўляецца Бабруйск з 13 праектамі. Яшчэ адзін паказальны прыклад — Пінск, дзе будзе рэалізавана восем праектаў. Такой актыўнасці шмат у чым садзейнічала будаўніцтва прамысловага парку.

«У многіх рэгіёнах намечана ад 4 да 7 праектаў. Але пры гэтым у кожным трэцім раёне адпаведных ініцыятыў пакуль няма», — адзначылі ў ведамстве.

Намеснік міністра эканомікі акцэнтавала ўвагу на важнасці маніторынгу інвестпраектаў на кожным этапе цыкла: ад уключэння ў пералікі да ўводу аб’екта ў эксплуатацыю.

Марыя Мажынская пазначыла тры асноўныя прыярытэты сумеснай інвестыцыйнай работы абл- і райвыканкамаў, міністэрстваў, банкаў. Першы — высокая якасць праектнага напаўнення. «У пералікі ўключана 218 праектаў, а паступіла 413 заявак. Гэта значыць адабраецца кожная другая. Заяўкі праходзяць сур’ёзны фільтр, у тым ліку праз прызму якасных характарыстык: хуткая акупнасць, выкарыстанне айчыннай сыравіны з яе глыбокай перапрацоўкай, стварэнне прадукту з высокай дабаўленай вартасцю, значнасць для рэгіёна і гэтак далей. Праекты, якія не адпавядаюць гэтым крытэрыям, атрымліваюць адмову», — растлумачыла намеснік міністра.

Другі прыярытэт — максімальная аператыўнасць крэдытнага суправаджэння. «Тут ключавое — давесці кліента да банка, каб хутка атрымаць фінансавыя рэсурсы і пачаць актыўную стадыю рэалізацыі. Таму сёлета для дысцыплінавання і выканання пастаўленых урадам задач увялі абмежаванне — не больш за шэсць месяцаў для звароту ў банкі. Далей — выключэнне з пула», — адзначыла Марыя Мажынская.

Трэцім прыярытэтным пунктам названа поўная выбарка сродкаў. «Мы не можам дапусціць, каб выдзеленыя мэтавыя рэсурсы „віселі“. Яны закліканы працаваць кожны дзень. Банкам і Банку развіцця неабходна больш падрабязна паглыбляцца ў ход рэалізацыі праектаў, у тэхналагічныя этапы. Там, дзе трэба, дапамагаць з правядзеннем плацяжоў, з пытаннямі закупак, пошукам контрагентаў, задзейнічаючы свае замежныя прадстаўніцтвы, выбудаваныя адносіны з замежнымі банкамі», — падкрэсліла намеснік міністра эканомікі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю