Які штраф пагражае за самавольную перапланіроўку кватэры і ці можна яе ўзаконіць, расказаў агенцтву «Минск-Новости» начальнік юрыдычнага аддзела ЖЭУ № 3 Першамайскага раёна сталіцы Аляксей Скалдзін.
Паводле яго слоў, у 2024 годзе ў Першамайскім раёне выявілі 12 выпадкаў самавольнай перапланіроўкі, з пачатку 2025-га — яшчэ 3. Большасць парушальнікаў самі звярнуліся ў ЖЭУ, каб пазбегнуць буйнога штрафу.
Часцей за ўсё мінчане самавольна прасякаюць дзвярныя праёмы ў апорных сценах, зносяць перагародкі, аб’ядноўваюць санвузел.
Штраф за самавольную пераробку
- Калі ўласнік сам прызнае парушэнне — штраф да 0,5 базавай велічыні (Br21).
- Калі перапланіроўку выявяць супрацоўнікі ЖЭУ, давядзецца заплаціць ад 20 да 30 базавых (ад Br840 да Br1260). Сума залежыць ад таго, прывяла перапланіроўка да змены апорнай здольнасці канструкцый ці не.
Пасля аплаты штрафу «самавольшчыкі» пачынаюць узаконьваць змены праз раённую адміністрацыю.