Top.Mail.Ru
179

Які лёс гомельскай шматпавярхоўкі, у якой прагрымеў выбух, растлумачылі ў аблвыканкаме

Сёння ў Гомелі ў 10-павярховым жылым доме па вул. Косарава адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. «Службы аператыўнага рэагавання, МНС выбылі па сігнале. Аператыўна праведзена праца з насельніцтвам, эвакуацыя жыхароў пад’езда, вызначаны месцы для пражывання грамадзян. Таксама прапрацаваны пытанні, звязаныя з забеспячэннем іх харчаваннем, рэчамі першай неабходнасці. Тое, што мы павінны зрабіць, у першую чаргу для людзей, ужо зроблена», — падкрэсліў Андрэй Бараноўскі.



Працягваецца праца на месцы надзвычайнай сітуацыі. «Запрошаны таксама спецыялізаваныя арганізацыі. Дамабудаўнікі плюс спецыялізаваны інстытут, якія правядуць абследаванне і дадуць рэкамендацыі па далейшым лёсе гэтага дома. Таму асноўная задача на сённяшні дзень — супакоіць людзей, прыняць неабходныя меры для вызначэння і бяспечнага знаходжання людзей. Для гэтага будзе зроблена ўсё», — запэўніў намеснік старшыні аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. «Людзей, якія знаходзіліся ў той час у сваіх кватэрах, аператыўна эвакуіравалі. Вядома, што ў гэтым пад’ездзе пражывала 78 чалавек, з іх 11 дзяцей. Чатыры чалавекі сталага веку, якім раней быў прадпісаны ўрачамі пасцельны рэжым. Таму гэтыя людзі былі прыняты медыкамі. Для іх арганізаваны асобны догляд», — акцэнтаваў увагу Андрэй Бараноўскі.

«Камісія паставіла задачу праектнаму інстытуту — за суткі прапрацаваць канструктыўныя элементы дома. На працягу сутак мы ўжо вызначымся, што рабіць далей з гэтым домам, з пад’ездам. Дадаткова паведамім актуальную інфармацыю. Ёсць у нас магчымасць сёння забяспечыць людзей жыллём. На такі выпадак прапісаны алгарытм: куды і каго рассяляем. У рамках гэтага алгарытму мы працягваем працу», — заключыў ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю