Top.Mail.Ru

Якая сітуацыя з цэнамі ў Беларусі? Эканаміст ацаніла ўзровень інфляцыі за 2025 год

Доктар эканамічных навук, прафесар Ірына Новікава ацаніла ўзровень інфляцыі за 2025 год і паразважала над прагнозам на 2026-ы, паведаміла БелТА.


Ірына Новікава падкрэсліла, што яшчэ з 1960-х гадоў вылучаюць некалькі асабліва важных індыкатараў развіцця эканомікі — іх не больш за пяць. Сярод іх інфляцыя займае асаблівае месца. Такая практыка ўжо склалася ў многіх краінах. 

Чаму інфляцыя так важная? «Узровень інфляцыі напрамую ўплывае на інвестыцыі. Калі цэны растуць некантралявана, інвестары не ведаюць, куды ўкладваць грошы: змяняецца структура спажывання, і эканамічная нестабільнасць адпуджвае капітал. Пераадолець інфляцыю — ключавы фактар для прыцягнення інвестыцый», — патлумачыла эканаміст.

Сёлета ў Беларусі інфляцыю ўдалося ўтрымаць на ўзроўні менш за 7%. Паводле звестак Белстата гэты паказчык за снежань 2025 года ў дачыненні да снежня 2024 года склаў 6,8%. Мэтавы паказчык на год крыху перавышаны — ён быў устаноўлены ў раёне 5%. «Цэны растуць, але не драматычна — гэта невысокі тэмп інфляцыі (хоць і не нізкі)», — заўважыла Ірына Новікава.

Разам з гэтым Белстат папярэджвае, што разлікі працягваюцца: канчатковыя звесткі чакаюцца ў канцы студзеня ці нават у сакавіку. Аднак захаванне інфляцыі ў рамках 7% эксперт назвала станоўчым вынікам. «Калі ў гэтым годзе інфляцыя складзе 5-7%, гэта будзе выдатным паказчыкам. Такі ўзровень ўмацуе давер інвестараў», — лічыць яна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю