Міністр растлумачыў, што таварам Саюзнай дзяржавы будзе лічыцца той, у кошце якога не менш за 50 працэнтаў беларускага або расійскага складніка. Паводле яго слоў, такі статус — гэта не толькі імідж і рэклама. «Гэта пытанне абароны нашага агульнага саюзнага рынку ад іншых пастаўшчыкоў такой жа прадукцыі. Таму што прыярытэт павінен быць таму прадукту, які вырабляецца ў Саюзнай дзяржаве. І за кошт гэтага, я думаю, мы атрымаем такія прэферэнцыі», — сказаў Андрэй Кузняцоў.
На пасяджэнні прыняты таксама пастановы Савета Міністраў СД «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», «Аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за 2024 год і студзень — лістапад 2025 года», «Аб праекце пастановы Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы «Аб стварэнні Камітэта па стандартызацыі і якасці Саюзнай дзяржавы».
Прыняты таксама рэзалюцыя «Аб ходзе работы па распрацоўцы стратэгіі фарміравання агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы на перыяд 2026-2030 гады», «Аб ходзе падрыхтоўкі праектаў дакументаў, неабходных для запуску трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін Саюзнай дзяржавы чыгуначным транспартам» і шэраг іншых дакументаў.