Top.Mail.Ru

На прэзідыуме Саўміна абмеркавалі рэалізацыю дзяржпраграм і акцэнты пяцігодкі

Сёння становіцца відавочным, што дзеючыя падыходы да дзяржпраграмавання трэба карэктаваць. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, якое было прысвечана рэалізацыі дзяржаўных праграм, у тым ліку ацэнцы яе эфектыўнасці ў 2021-2024 гадах. 


«У гэтай пяцігодцы рэалізуецца 29 дзяржаўных праграм, якія падлягаюць ацэнцы, — адзначыў Аляксандр Турчын. — За чатыры гады на мерапрыемствы гэтых праграм накіравана каля 560 мільярдаў рублёў, трэць з іх — гэта бюджэтныя сродкі. Несумненна, дасягнуты пэўныя вынікі ў рамках выканання дзяржпраграм. Пабудавана больш за 17 мільёнаў квадратных метраў жылля, у тым ліку больш за мільён квадратных метраў арэнднага, уведзена ў эксплуатацыю 119 аб’ектаў аховы здароўя, 48 дзіцячых садкоў і 21 школа. Пабудавана і адрамантавана 13 тысяч кіламетраў дарог».

Як адзначыў кіраўнік беларускага ўрада, вынікі значныя, і, увогуле, станоўча характарызуюць ход рэалізацыі дзяржпраграм. Аднак, па яго словах, не ўсе паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця, па якіх кіраўнік дзяржавы ацэньвае работу ўрада, выконваюцца ў поўнай меры. Дзяржпраграмы, заўважыў прэм’ер, — гэта прамы інструмент дасягнення задач і прыярытэтаў пяцігодкі, на іх рэлізацыю ідзе фактычна асноўнае фінансаванне. Таму пры падрыхтоўцы праграм на наступную пяцігодку трэба пазбегнуць уключэння ў іх лішніх мерапрыемстваў, якія не спрыяюць вырашэнню галоўных задач, але на якія трацяцца сродкі. «Важна вызначыць індыкатары, якія будуць комплексна характарызаваць выкананне прыярытэтаў. Упор — на якасны складнік, эфектыўнасць укладзеных сродкаў, — адзначыў Аляксандр Турчын. — Напрыклад, рэалізацыя праекта „Арэнднае жыллё“ не павінна зводзіцца да давядзення квадратных метраў.. Мы будуем арэнднае жыллё не для таго, каб яго будаваць, а каб атрымаць вынік у выглядзе замацоўваемасці кадраў у рэгіёне». 

Прыярытэтныя напрамкі развіцця на наступную пяцігодку вызначаны кіраўніком дзяржавы. Сярод іх важная роля адведзена будаўніцтву якасных дарог, павышэнню ўзроўню выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў, развіццё патэнцыялу выкарыстання пелет. «Што датычыцца дарог, трэба будзе адрамантаваць і рэканструяваць 25 тысяч кіламетраў аўтамабільных дарог. Гэта ў 1,9 раза больш, чым запланавана ў бягучай пяцігодцы. Прычым гаворка ідзе не толькі пра кіламетры і пагонныя метры. Гэта павінны быць дарогі, якія адпавядаюць сучасным стандартам якасці. Акцэнт — на мясцовую дарожную сетку. Малыя населеныя пункты і аграгарадкі павінны мець годныя ўмовы транспартных зносін з раённымі і абласнымі гарадамі. Якасныя сучасныя дарогі разам з арэндным жыллём — ключавыя элементы стратэгіі рэгіянальнага развіцця новай пяцігодкі», — выразна расставіў задачы Прэм’ер-міністр. 

S_SH4703_result.jpg

«Кіраўніком дзяржавы на нарадзе 20 мая пастаўлены канкрэтныя задачы па павышэнні эфектыўнасці работы з адходамі, — закрануў Аляксандр Турчын яшчэ адну актуальную праблему. — Неабходна кардынальна вырашыць пытанне па мінімізацыі пахавання ЦКА на палігонах, забяспечыць эфектыўнае ўцягванне другаснай сыравіны ў гаспадарчы абарот». Што датычыцца патрабавання Прэзідэнта павялічыць выкарыстанне пелет на ўнутраным рынку краіны Прэм’ер-міністр паставіў задачу паскорыць работу па пераводзе кацельняў на выкарыстанне гэтага віду паліва, асабліва ў аграгарадках. 

У тэму:

Міністр эканомікі Беларусі Юрый Чабатар абазначыў меры, якія будуць прымацца, каб выканаць даведзеныя паказчыкі па мэтах і па задачах дзяржпраграм. «У першую чаргу трэба ўзмацніць звязку паміж паказчыкамі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзяржпраграм, — адзначыў ён. — Кожны паказчык, кожная задача павінны дайсці непасрэдна да выканаўцы». 

Чеботарь.JPG

Другі напрамак — разабрацца з будоўлямі. «Мы будзем прапаноўваць, каб усе інфраструктурныя праекты па будаўніцтве сацыяльных аб’ектаў былі ўнесены ў праграмы. Што гэта значыць? У праграмах па развіцці аховы здароўя, адукацыі, іншых сфер павінны быць адзіныя пералікі, з якіх мы будзем ведаць, колькі, дзе, што будзем будаваць», — патлумачыў Юрый Чабатар. 

Кіраўнік эканамічнага ведамства акрэсліў і трэці кірунак. Гаворка — пра лічбавізацыю: «Будзем прапаноўваць з наступнага года ўкараняць спецыяльны інфармацыйны комплекс, праз які будзе ажыццяўляцца кантроль, маніторынг і прыняцце дадатковых мер для выканання ацэньваных паказчыкаў мерапрыемстваў, ацэнкі эфектыўнасці дзяржпраграм».

Акрамя таго, падрыхтаваны праект пераліку дзяржпраграм на наступную пяцігодку. «Мы крыху аптымізавалі пералік, зыходзячы з таго, што кожная дзяржпраграма павінна працаваць на прыярытэты і асноўныя напрамкі пяцігодкі. Такім чынам у будучай пяцігодцы ў нас будзе каля 20 праграм. Мы сканцэнтравалі нашы намаганні на асноўных напрамках, а менш прыярытэтныя ўключылі ў іншыя праекты», — падагульніў міністр эканомікі.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю