Top.Mail.Ru

Як змяніліся цэны на жыллё ў Гомелі на сярэдзіну вясны?

Аналітыкі рынку другаснай нерухомасці гэтага паўднёвага рэгіёна адзначаюць, што ён у апошні час надзвычай разагрэты. Толькі ў апошнія два тыдні сярэдні кошт у аб’явах аб продажы кватэр у Гомелі вырас на 1 % і склаў 1056 долараў за квадратны метр. Пры гэтым колькасць кватэр у продажы павялічылася на 0,8 %. Што яшчэ адбываецца на рынку жылля найбуйнейшых гарадоў Гомельскай вобласці?



Як аказалася, кватэры ў гэтым абласным цэнтры за мінулы сакавік дадалі ў кошце 1,3 %, а за год — на 22,2 %. Разам з тым у апошні час назіраецца пэўная карэкціроўка цэнавых трэндаў. Напрыклад, на 0,2 % знізілася за два тыдні сярэдняя цана 1-пакаёвых кватэр, якія на сёння прадаюцца ў сярэднім па 1132 долары за квадратны метр. Сярэдняя цана на 2-пакаёвыя кватэры ў Гомелі складае 1071 долар за «квадрат» (плюс 0,9 %). За 3-пакаёвыя кватэры ў абласным цэнтры просяць у сярэднім $1014 у эквіваленце за квадратны метр, што на 0,5 % больш, чым было раней.

Дынаміка цэн у іншых гарадах вобласці

У знакавых населеных пунктах гэтага рэгіёна цэны на жыллё таксама раслі, за выключэннем Жлобіна. За апошнія два тыдні на 0,7 % вырасла сярэдняя цана прапановы кватэр у Мазыры — да 672 долараў за квадратны метр. У Жлобіне кватэры прадаваліся ў сярэднім за 693 долары за «квадрат» (мінус 0,3 %). У Рэчыцы сярэдні кошт квадратнага метра ў аб’явах аб продажы кватэр склаў 497 долараў за квадратны метр (плюс 0,6 %). За кватэры ў Светлагорску просяць у сярэднім 423 долары за «квадрат».


Натуральна, самыя дарагія кватэры прапануюцца кліентам у самім Гомелі. Там аднапакаёвыя кватэры прадаюцца (сярэдні кошт) за 37 тысяч долараў, двухпакаёвыя — за 52 тысячы долараў, трохпакаёвыя — за 66 тысяч 600 долараў. У Мазыры маленькія кватэры прапануюцца за 25 тысяч долараў, «двушкі» — за 33 тысячы долараў, а трохпакаёвыя — 43 тысячы 800 долараў. На здзіўленне, Жлобін нават злёгку даражэйшы за Мазыр, там аднапакаёвыя кватэры каштуюць 25 тысяч долараў, двухпакаёвыя — 36 тысяч долараў, а трохпакаёвыя — 45 тысяч долараў. У разы адрозніваюцца цэны ў Рэчыцы, дзе аднапакаёвыя кватэры прадаюцца за 14 тысяч 600 долараў, двухпакаёвыя — 26 тысяч 500 долараў, а трохпакаёвыя — 32 тысячы долараў. 

Самыя бюджэтныя па цане кватэры ў Светлагорску. Аднапакаёвыя кватэры тут выстаўленыя за 10 тысяч долараў, двухпакаёвыя — за 21 тысячу долараў, а трохпакаёвыя — 30 тысяч долараў.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю