Як зменіцца кошт пуцёвак у беларускія здраўніцы восенню, расказаў журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, перадае БелТА.
Адказваючы на пытанне, колькі каштавала пуцёўка ў санаторый летам і ці будзе павышэнне цаны восенню і зімой, Генадзь Балбатоўскі адзначыў: «За дзевяць месяцаў сярэдняя пуцёўка — стандартны двухмесны сярэднестатыстычны нумар — каштавала крыху больш за Br139 (у суткі. — Заўв. БелТА)».
«Мы правялі аналіз цэн, кошт у чацвёртым квартале паменшыцца на 8 % і складзе ў сярэднім Br134. У перыяд навагодніх свят гэта цана будзе крыху большая», — канстатаваў дырэктар цэнтра, дадаўшы, што больш дакладная інфармацыя з’явіцца бліжэй да канца года.