Top.Mail.Ru
260

Як засцерагчы сябе ад менінгіту?

Мыццё рук, вакцынацыя і чыстая пітная вада могуць зберагчы ад заражэння менінгітам. Пра гэта паведамляе «МИР 24» са спасылкай на ўрача-педыятра Краснагорскай бальніцы Ганну Булатаву.


Урач раіць мыць рукі як мага часцей, асабліва пасля вуліцы, прыбіральні, перад ежай і пасля водных працэдур. Па словах спецыяліста, летам трэба пазбягаць купання ў забароненых месцах і стаячай вадзе. Таксама нельга дазваляць дзецям ныраць з адкрытым ротам.

Першымі сімптомамі менінгіту з’яўляюцца рэзкая слабасць, галаўны боль, сып і тэмпература. У выпадку іх з’яўлення трэба неадкладна звярнуцца да ўрача.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю