У ведамстве нагадалі, што працаваць можна з 14 гадоў, але з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў. З 16-ці — такое рашэнне можна прымаць самастойна.
Для падлеткаў прадугледжана скарочаная працягласць працоўнага часу.
Так, хлопцам і дзяўчатам ад 14 да 16 гадоў дазваляецца працаваць не больш за 23 гадзіны на тыдзень (падчас канікул — не больш за 4 гадзіны 36 хвілін на дзень і толькі лёгкія працоўныя задачы); ад 16 да 18 гадоў — не больш за 35 гадзін (падчас канікул — 7).
Акрамя таго, забаронена прыцягваць дзяцей да начных і звышурочных, работ у святочныя і выхадныя дні.
У Мінпрацы дадалі, што ўсе, хто маладзейшы за 18 гадоў, прымаюцца на работу толькі пасля медагляду.
Што датычыцца заробкаў, памер налічанай заработнай платы за цалкам адпрацаваны месяц не павінен быць меншы за мінімальную заработную плату — 726 рублёў.