Многія віды кветкавых і агароднінных культур немагчыма вырошчваць у адкрытым грунце ў нашым клімаце без выкарыстання расады. Атрыманне расады ў хатніх умовах — справа карпатлівая, якая патрабуе цярпення і акуратнасці. Перад пачаткам работ варта падрыхтаваць неабходныя матэрыялы, прылады, а таксама спецыяльныя ёмістасці.
Адзначым, што ў залежнасці ад стадыі росту і ад памераў раслін выкарыстоўваюць касеты для расады і непасрэдна гаршкі для
расады.
Пры выбары касет звярніце ўвагу, ці камплектуюцца яны агульным паддонам, вечкам-парнічком (калі гэта неабходна). Таксама варта ацаніць таўшчыню сценкі касеты, калі апошняя выканана з палімерных матэрыялаў (пластмасы). Касета з тонкай пластмасы вытрымлівае тэрмін службы 1–3 сезоны.
Для выкарыстання на працягу шматлікіх гадоў трэба выбіраць касеты з таўшчынёй сценкі 1–3 мм.
Альтэрнатывай пластмасавым касетам з тонкай сценкай (мяккія касеты) могуць служыць касеты з торфу. Па кошце яны параўнальныя, а перавага ў тым, што няма неабходнасці вымаць расаду з касет. Сама касета складаецца з торфу і цэлюлозы, таму не з’яўляецца перашкодай для каранёў раслін. Яна лёгка разразаецца на асобныя ячэйкі з дапамогай нажніц, таксама няма неабходнасці ў захоўванні касет у міжсезонне.
Пры выкарыстанні тарфяных гаршкоў не трэба вымаць з іх расаду для перасадкі ці высадкі ў грунт, і, адпаведна, пры гэтым адсутнічае рызыка пашкоджання каранёвай сістэмы.
Пры выбары расадных гаршкоў удзяліце ўвагу іх форме і памерам, гэта дазволіць больш эканамічна выкарыстоўваць плошчу, на якой вы вырошчваеце расаду.
Прэв’ю: з адкрытых крыніц