Top.Mail.Ru

Як улада працуе з пажылымі людзьмі і інвалідамі на Віцебшчыне?

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама падвёў вынікі работы і акрэсліў планы на будучыню.


Дзяржаўнае пенсіённае забеспячэнне застаецца прыярытэтным кірункам у дзейнасці органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, паколькі ім ахоплена трэцяя частка жыхароў вобласці: на ўліку ў Віцебскай вобласці знаходзяцца 330 тысяч атрымальнікаў пенсій і дапамог, з іх 309 тысяч — гэта пенсіянеры, а камфорт і спакой пажылых людзей і інвалідаў напрамую залежаць ад іх асноўнай крыніцы даходу — пенсіі.

За 2024 год у вобласці прызначана больш за 15 тысяч новых пенсій, зроблена больш за дзевяць тысяч пераразлікаў. Выдаткі на выплату пенсій, дапамог і кампенсацый склалі каля трох мільярдаў рублёў. 

У выніку пераразлікаў за мінулы год сярэдні памер працоўнай пенсіі па ўзросце павялічыўся на 15,6 % і склаў 820,94 рубля. Доля атрымальнікаў пенсій і дапамог праз карт-рахункі ў банкаўскіх установах у параўнанні з 2023 годам узрасла на 11 % дзякуючы вялікай рабоце, праведзенай спецыялістамі ўпраўленняў у адпаведнасці з навінамі заканадаўства.

Як адзначыла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Зіноўева, у 2024 годзе ў паўночным рэгіёне была дасягнута станоўчая дынаміка па запаволенні тэмпу зніжэння колькасці насельніцтва, занятага ў эканоміцы, не дапушчана масавага скарачэння і звальнення работнікаў арганізацый. За апошнія чатыры гады колькасць работнікаў, да якіх прымяняўся рэжым вымушанай няпоўнай занятасці, знізіўся ў 12 разоў, а да тых, што знаходзіліся цэлымі днямі ў прастоях, — больш чым у пяць разоў.

На рынку працы вобласці, як і ў цэлым па краіне, захоўваецца тэндэнцыя да зніжэння колькасці афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных, пры гэтым па-ранейшаму маецца попыт на кваліфікаваныя кадры. Па даных Фонда сацыяльнай абароны на 1 студзеня 2025 года, у вобласці працуе больш як 390 тысяч чалавек. Сёння існуе звыш за 18 тысяч свабодных вакансій, а на ўліку ў службе занятасці знаходзяцца 452 беспрацоўныя.
Пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкавана больш чым 18 тысяч чалавек, у тым ліку 4,8 тысячы беспрацоўных, на навучанне накіраваны 236 чалавек, 80 беспрацоўных атрымалі бязвыплатную субсідыю для арганізацыі ўласнай справы, звыш пяці тысяч чалавек узялі ўдзел у аплатных грамадскіх работах.

«Для нас вельмі важна выйсці на новы ўзровень развіцця работы з людзьмі з інваліднасцю. Сёння Віцебская вобласць — адзіная ў краіне, якая ў кожным грамадскім аб’яднанні людзей з інваліднасцю ўкараняе і развівае дзяржаўны сацыяльны заказ. Гэта работа будзе працягнута ў 2025 годзе, што надасць новы імпульс развіццю лячэбна-працоўных майстэрняў. 

Дарэчы, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вобласці за 9 месяцаў мінулага года ў такіх майстэрнях зарабілі 400 тысяч рублёў. Гэта сведчыць аб тым, што нашы майстэрні паспяхова выконваюць заказы прадпрыемстваў, што дазваляе знаходзіць сродкі для ўзнагароджання людзей з інваліднасцю, якія працуюць», — адзначыла намеснік старшыні камітэта Вера Астапенка.

У поўным аб’ёме рэалізуецца ў вобласці і Нацыянальная стратэгія «Актыўнае даўгалецце — 2030». На сённяшні дзень у аддзяленнях для пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю найбольшая колькасць наведвальнікаў, Віцебшчына ахоплівае сацыяльным абслугоўваннем больш за 34 тысячы чалавек такіх катэгорый. І гэта таксама лідзіруючая пазіцыя па краіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю