Top.Mail.Ru

Як у Беларусі будуць нарошчваць экспарт і стымуляваць унутраны попыт, расказаў Прэм’ер-міністр

Як у Беларусі будуць нарошчваць экспарт і стымуляваць унутраны попыт, расказаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, прадстаўляючы кіраўніку дзяржавы справаздачу ўрада, паведамляе БелТА.


«Ужо ёсць аператыўныя даныя аб выніках работы эканомікі за студзень. ВУП — 98,8 % (пры прагнозе на першы квартал 101,2 %). Нядрэнны вынік атрыманы ў сельскай гаспадарцы — тэмп 103,5 % да студзеня 2025 года. Пры гэтым не дасягнулі ўзроўню мінулага года па прамысловасці (96,6 %) і інвестыцыях (88 %). Паўплывалі як аб’ектыўныя фактары (зніжэнне попыту на ключавым для нас рынку, умовы надвор’я, перш за ўсё для будоўлі), так і суб’ектыўныя — непаваротлівасць асобных кіраўнікоў, у тым ліку па асваенні выдзеленых рэсурсаў. Вынікі работы за студзень разгледзелі ва ўрадзе з удзелам галіновых міністраў і дырэктараў ключавых прадпрыемстваў. Усе задачы пастаўлены», — абазначыў Аляксандр Турчын.

Ён таксама расказаў, як плануецца вырашаць задачу па выкананні параметраў 2026 года. Тут два традыцыйныя кірункі — экспарт і ўнутраны рынак. «Першы — экспарт 103,7 %. У аснове — дыверсіфікацыя паставак на рынкі краін далёкай дугі і СНД. Адпаведныя матрыцы задач на 2026 год зацверджаны. Акрамя таго, мы замацавалі канкрэтных службовых асоб за краінамі і рэгіёнамі Расіі. Для паслоў давялі персанальныя задачы ў краіне знаходжання — ад нарошчвання паставак да стварэння зборачных вытворчасцяў. Для ўсіх камандзіраваных вызначылі стратэгічныя задачы, арыентаваныя на эканамічны вынік. Перагледзелі інструменты падтрымкі экспарту. Каб не замыкацца на адным расійскім рынку і стымуляваць экспарцёраў да пошуку новых, дыферэнцыравалі памеры фінансавай падтрымкі па прынцыпе: чым далей рынак і больш складаная прадукцыя, тым большая падтрымка з бюджэту», — адзначыў Прэм’ер-міністр.


Другі кірунак — унутраны рынак. «Ва ўмовах сціскання расійскага рынку выбудавалі работу па стымуляванні ўнутранага попыту. Са згоды кіраўніка дзяржавы мы рэалізуем маштабную праграму па перааснашчэнні аграрыяў айчыннай тэхнікай. Асноўны акцэнт — энерганасычаныя трактары і буйнагабарытная тэхніка. Больш за 2,5 тыс. адзінак. На гэтыя мэты прадугледжана больш за 2 млрд бел. руб.», — праінфармаваў кіраўнік беларускага ўрада.

Дадаткова да ўказа № 146 урадам распрацаваны спецыяльны крэдытны прадукт, які дае магчымасць любому суб’екту гаспадарання набыць у лізінг на льготных умовах сучасную буйнагабарытную тэхніку.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю