Top.Mail.Ru
128

Як стварыць музей у Беларусі? Эксперт назвала галоўныя ўмовы

04.06.2025 | 19:41

Старадаўнія асабнякі, закінутыя сядзібы, прыватныя калекцыі — ці можна ператварыць іх у паўнавартасныя музеі? І як гэта зрабіць афіцыйна? Пра гэта паведамляе Smartpress. by.



Намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінкульта Надзея Аўдзей назвала абавязковыя патрабаванні для адкрыцця прыватнага музея:

Юрыдычная асоба

«Каб стварыць музей і функцыянаваць як музей, то вы павінны быць юрыдычнай асобай. Гэта адзін з самых галоўных момантаў», — расказала Аўдзей на прэс-канферэнцыі.

А яшчэ юрыдычная асоба, якая стварае музей, павінна забяспечыць яго супрацоўнікамі і тэхнічных умоў.

Прадметы музейнага значэння

Простага збору прадметаў недастаткова — патрэбныя экспанаты, якія маюць культурную або гістарычную каштоўнасць. Калекцыя павінна быць ацэненая экспертамі і адпавядаць тэматыцы музея.

«Гэта не проста мы назбіралі нейкую калекцыю, а тут трэба даць ёй ацэнку. Наколькі гэтыя прадметы з’яўляюцца прадметамі музейнага значэння, выступаюць культурнай каштоўнасцю і могуць адлюстраваць той ці іншы перыяд альбо той ці іншы кірунак, які будзе прадстаўляць экспазіцыйную прастору будучага музея», — адзначыла эксперт.

Фонды музея

«Акрамя таго, што мы створым экспазіцыйную прастору, у нас павінны быць фонды, таму што музей не існуе без прадмета. Існуе такая памылка ў людзей, што экспазіцыя гэта і ёсць увесь музей. Не, музей гэта ў першую чаргу фонды», — падкрэсліла Аўдзей.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю