Top.Mail.Ru

«Як сама царыца ў залатой кароне»

На конкурсе «Міс Сусвет — 2025», які прайшоў у Бангкоку, Беларусь прадстаўляла пераможца нацыянальнага конкурсу прыгажосці 18-гадовая Алена Кучарук з Полацка. Самы яркі момант конкурсу ў Тайландзе — дэфіле ўдзельніц у нацыянальных касцюмах.


Убор беларускай удзельніцы не застаўся без увагі публікі і журналістаў. Нацыянальны касцюм стварыў беларускі дызайнер Дзмітрый Цітушкін. У ім адлюстраваны колеры нашых сімвалаў, нацыянальны арнамент. А карона з залатога калосся адразу адсылае да верша Купалы: «Як сама царыца ў залатой кароне, // Йдзе яна ў вяночку сярод спелых гоняў...»

На стварэнне касцюма пайшло два месяцы карпатлівай працы майстроў і 30 тысяч крышталяў. Важыць убор 11 кілаграмаў, але наша прыгажуня годна і з усмешкай прадэманстравала яго на сцэне.

Фота sputnіk. by

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю