Top.Mail.Ru
62

Як прасоўваецца будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея

Узвядзенне новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі плануецца завяршыць у 2026 годзе, паведамляе БелТА.


Як адзначыў начальнік участка БУ-7 будтрэста № 4 Дзмітрый Харытонаў, па фасадзе будынак набывае рысы завершанасці. Будаўніча-мантажныя работы на аб’екце выкананы на 75%. Сёння вядзецца абліцоўванне фасада керамагранітам. Адначасова на ўсіх этапах будаўніцтва вядуцца работы ўнутры будынка: пачынаючы з электрамантажных і заканчваючы дэкаратыўнымі работамі з удзелам спецыялістаў прадпрыемстваў «Белрэстаўрацыя», «Мастацкага камбіната». 


У экспазіцыйных залах выконваецца шліфоўка палімерных падлог, манціруецца сістэма абсталявання вентыляцыі, ідзе мантаж падвесных шматузроўневых столяў у фае і залах. Праводзіцца добраўпарадкаванне ўваходнай групы, завяршаецца пракладка сетак.


Планіровачнае рашэнне будынка паўтарае контур карты Беларусі, вакол музея створаць парк Народнага адзінства, які стане часткай водна-зялёнага дыяметра сталіцы. У экспазіцыі музея будуць адлюстраваны ўсе этапы гісторыі краіны і беларускай дзяржаўнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю