Top.Mail.Ru
212

Як развіваецца інфраструктура для веласіпедыстаў у Мінску, расказалі ў Мінгарвыканкаме

Пра тое, як развіваецца інфраструктура для веласіпедыстаў у Мінску паведаміла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Алеся мастава, перадае БелТА.



У сталіцы зацверджана Канцэпцыя развіцця веларуху да 2030 года. Яна прадугледжвае ўладкаванне веладарожак працягласцю да 380 км.па дадзеных на 1 верасня бягучага года, ужо добраўпарадкавана 350 км, у тым ліку ў гэтым годзе — больш за 40 км. такія ўчасткі з’яўляюцца ва ўсіх раёнах горада. Для зручнасці выконваюцца работы па паніжэнні бартавога каменя, ўсталёўваюцца спецыяльныя святлафоры, знакі, абнаўляецца разметка, абсталююцца велапаркоўкі.

Пашыраецца сетка пракату электравеласіпедаў і электрасамакатаў. Гасцям і жыхарам горада даступныя каля 15 тыс.самакатаў і столькі ж веласіпедаў.

Акрамя таго, створаны пункты пракату ў дзяржаўных установах, ФАЦ (усяго каля 30). У тыдзень мабільнасці запланаваны лекцыі на тэму веларуху, спаборніцтвы на роварах, майстар-класы па фігурным ваджэнні.

Веладарожкі знаходзяцца на абслугоўванні прадпрыемстваў дарожнай гаспадаркі. Рэгулярна праводзіцца іх рамонт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю