Top.Mail.Ru

Як прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных фарміраванняў?

Штогод па добрай традыцыі праходзяць спаборніцтвы санітарных фарміраванняў Савецкага раёна г. Мінска. Сёлета на базе сталічнай школы № 66 за званне лепшых змагаліся 18 каманд. А па выніках усіх выпрабаванняў пераможцамі стала каманда ААТ «Амкадор».



У ходзе спаборніцтваў усім камандам належала прадэманстраваць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку. Паказвалі здольнасці сваіх каманд у эстафеце, якая складаецца з пяці этапаў. Там як камандзірам санітарных дружын і звенняў, так і іх удзельнікам патрэбна было ў канкрэтна вызначаных абставінах паказаць свае дзеянні, каб выраватаць нечае жыццё. Вядома, дзейнічаць у змадэляванай альбо ў рэальнай сітуацыі — гэта не адно і тое ж, але, калі ёсць веды і навыкі, то пры неабходнасці адрэагаваць патрэбным чынам і вынік будзе. 

Пасля падвядзення вынікаў і ўручэння пераможцам іх узнагарод усе мы ізноў зразумелі, што веды і вопыт — вельмі каштоўныя, асабліва, калі ад іх залежыць жыццё людзей. Скарыстацца імі можна не толькі на такіх спаборніцтвах, а часам і ў штодзённым жыцці. Віншуе пераможцаў і жадаем усім таксама палепшыць свае пазіцыі ў наступным годзе!

Алёна ДРАПКО


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю