Top.Mail.Ru

Як правільна вырошчваць агуркі?

Агуркi — адна з самых папулярных у дачнiкаў агароднiнных культур. Вырошчваць iх можна праз расаду або сеяць насенне адразу ў адкрыты грунт.


Расадны спосаб хоць i больш складаны, але i больш эфектыўны: усходжасць насення вышэйшая, ды i ўраджай можна атрымаць значна раней. Агуркi добра растуць як у парнiках, так i на адкрытай градцы.

Як падрыхтаваць насенне

У свежага насення агуркоў, якое было сабрана ў мiнулым цi пазамiнулым годзе, утворыцца вельмi шмат пустацвету i ўраджайнасць заўсёды нiжэйшая. Таму на сяўбу бярыце насенне, якому 3–4 гады. Можна нават старэйшае — усходжасць захоўваецца 8–10 гадоў. Зрэшты, леташняе насенне можна прастымуляваць — прагрэць перад сяўбой пры тэмпературы 55–60 °С на працягу 2–3 гадзiн.

У крамах, часцей за ўсё, прадаецца ўжо апрацаванае насенне, таму замочваць яго ў марганцоўцы або нейкiх iншых прэпаратах не мае сэнсу. Можна сеяць адразу сухiм, а можна загарнуць у вiльготную анучку i паставiць у цёплае месца. Як толькi яно праклюнецца — высейвайце. Каб павысiць устойлiвасць агуркоў да пахаладання, насенне перад сяўбой можна загартаваць — укруцiць у вiльготную тканiну i адправiць у халадзiльнiк на двое сутак. Але тут важна, каб тканiна ўвесь час была вiльготная, а насенне — непрарослае. Пасля загартоўвання насенне адразу высейваюць у глебу на глыбiню 1-2 см у тарфяныя таблеткi, тарфяныя або пластыкавыя ёмiстасцi. Але нi ў якiм разе не ў скрынi — пры перасадцы расада больш доўга i дрэнна прыжываецца

Парады па доглядзе расады

Да ўсходаў ёмiстасцi з пасевамi трымаюць пры тэмпературы 28 — 30 °С, а як толькi з’явяцца першыя парасткi, расаду прыбiраюць у больш прахалоднае месца з тэмпературай 18 — 20 °С, бо ў адваротным выпадку яна выцягнецца. Месца для расады павiнна быць вельмi светлае, у iдэальным варыянце — паўднёвае або ўсходняе акно. На заходнiм i паўночным падаконнiках спатрэбiцца падсвятленне фiталямпамi — 12 гадзiн у суткi. Падкормкi расадзе агурка не трэба — на месяц да высадкi на градкi ёй цалкам хапае пажыўных элементаў, якiя ёсць у грунце.

Перад высадкай расаду варта загартаваць — прыкладна тыдзень выносiць на паветра. За суткi да высадкi — палiць.

Спрыяльныя днi пасадкi расады

Звычайна ў цяплiцу агуркi пачынаюць высаджваць пасля 20 красавiка. Можна i пазней, але тады i ўраджай будзе больш познiм. Спрыяльныя днi для высадкi расады агуркоў у цяплiцу па месяцовым календары: 6–8, 11–13, 25, 29–30 мая.

У адкрыты грунт агуркi пачынаюць высаджваць з 10 мая — пад плёнку або нятканку. Калi мiне пагроза замаразкаў, можна высаджваць расаду на градкi без укрыцця. Аптымальныя тэрмiны — пасля 10 чэрвеня. Важна памятаць, што агуркi не пераносяць пахаладаннi: нават кароткачасовыя прымаразкi нiжэй 1 °С прыводзяць да гiбелi раслiн. Спрыяльныя днi для высадкi расады агуркоў у адкрыты грунт па месяцовым календары: 11–13, 25, 29–30 мая, 2–4, 9–11 чэрвеня.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю