Аб правілах бяспекі ў час дажджу нагадалі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе БелТА.
Ва ўпраўленні адзначылі, што пры пагаршэнні ўмоў надвор’я вадзіцелям транспартных сродкаў неабходна выбіраць бяспечную скорасць, выключыць рэзкія разгоны і тармажэнні, іншыя манеўры. Пры пагаршэнні бачнасці трэба ўключыць святло фар.
Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што ў час дажджу значна зніжаецца счапленне колаў з дарогай. Каб пазбегнуць аквапланіравання, лужы трэба праязджаць на пастаяннай скорасці.
Лепш не спрабаваць праехаць праз падтоплены ўчастак дарогі, паколькі гэта можа прывесці да гідраўдару і паломкі рухавіка.
Калі з-за інтэнсіўнасці ападкаў прадаўжаць рух немагчыма, вадзіцелю трэба спыніцца за межамі праезнай часткі, уключыўшы пры гэтым аварыйную светлавую сігналізацыю.
Пешаходам неабходна ажыццяўляць перамяшчэнне з асаблівай асцярожнасцю, асабліва паблізу праезнай часткі і на ёй. Перад пераходам дарогі трэба спыніцца, каб пераканацца ў адсутнасці транспартных сродкаў, якія рухаюцца ў ваш бок.