Top.Mail.Ru

Як паставіць дзіця на чаргу ў дзіцячы садок у Мінску

Адно з важных пытанняў, якое хвалюе бацькоў, — як і калі можна паставіць дзіця на чаргу ў дзіцячы садок. Зрабіць гэта можна адразу пасля атрымання пасведчання аб нараджэнні малога, паведамляе «Мінск-Навіны».


Падаць заяву мае права законны прадстаўнік дзіцяці: маці ці бацька, прыёмныя бацькі, апекуны або папячыцелі. Зрабіць гэта можна двума спосабамі.

Першы — асабісты зварот у службу «адно акно» адміністрацыі горада Мінска. Пры сабе неабходна мець арыгіналы пашпарта ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка, а таксама пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. На месцы неабходна будзе запоўніць заяву з указаннем не больш як трох дзіцячых садоў (пры гэтым першым трэба напісаць прыярытэтную дашкольную ўстанову). Таксама ўказваецца меркаваная дата пачатку наведвання дзіцячага сада. Пасля гэтага заяўнік атрымае паведамленне аб пастаноўцы дзіцяці на ўлік.

Другі спосаб — анлайн, праз адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга». Для гэтага патрабуецца аўтарызавацца ў асабістым кабінеце, знайсці пункт 6.6 «Пастаноўка на ўлік для атрымання дашкольнай адукацыі», запоўніць электронную заяву з указаннем да трох прыярытэтных садкоў і прымацаваць лічбавую копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці. Затым трэба адправіць заяўку і дачакацца паведамлення аб пастаноўцы на ўлік.

Абодва варыянты з’яўляюцца бясплатнымі. Чарга фарміруецца па даце падачы заявы — чым раней, тым вышэйшая пазіцыя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю