Top.Mail.Ru
266

Як нельга ездзіць у галалёд — расказалі ў ДАІ

Аб правілах бяспекі на дарогах падчас замаразкаў нагадалі вадзіцелям ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


У сувязі з магчымымі замаразкамі, якія чакаюцца ў найбліжэйшыя дні, а таксама магчымым выпадзеннем ападкаў у выглядзе ледзянога дажджу і ўтварэннем галалёдзіцы на дарогах сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху праяўляць максімальную асцярожнасць.

Падчас руху ў такіх умовах неабходна: 

  • быць гранічна ўважлівымі; 
  • выбіраць бяспечную хуткасць;
  • захоўваць дыстанцыю паміж транспартам і неабходны бакавы інтэрвал;
  • пазбягаць рэзкага тармажэння і манеўравання;
  • праяўляць асцярожнасць пры праездзе пешаходных пераходаў, пуцеправодаў, мастоў і на закругленнях дарог.

Немалаважную ролю ў забеспячэнні бяспекі дарожнага руху адыгрывае правільная падрыхтоўка транспарту. Каб упэўнена сябе адчуваць падчас руху ў халодную пару года, рэкамендуецца: замяніць усе вадкасці на марозаўстойлівыя, абсталяваць колы зімнімі шынамі, адладзіць сістэму абагравання шкла, люстэркаў задняга і бакавога віду.

Чытайце таксама: ДАІ нагадала аб мерах бяспекі на дарогах у час туману

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю