Як не трапіць на хітрыкі «ёлачных» махляроў у сацсетках, расказалі БелТА ва УУС Мінаблвыканкама.
У снежні актывізуюцца зламыснікі, якія выдаюць сябе за крамы навагодняй атрыбутыкі. Карыстальнікаў Instagram прыцягваюць яркай рэкламай, а «менеджар» любымі спосабамі спрабуе як мага хутчэй угаварыць пакупніка аформіць заказ і ўнесці перадаплату. Нярэдка яе выманьваюць пад выглядам аплаты паслуг транспартнай кампаніі.
Для ціску махляры выкарыстоўваюць прыёмы тэрміновасці, «эксклюзіўныя скідкі» і абяцанні «апошняга пакінутага тавару». Пасля пераводу грошай сувязь з прадаўцом абрываецца, а тавар ніхто не адпраўляе.
Каб не стаць ахвярай махляроў, праваахоўнікі рэкамендуюць рабіць пакупкі ў афіцыйных інтэрнэт-крамах, дзе афармленне заказу адбываецца праз «кошык», а не праз асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках. Аплату на карту нават праз АРІП сапраўдная крама або служба дастаўкі прапаноўваць дакладна не будзе.