Top.Mail.Ru
205

Як на азімыя культуры паўплывала снежаньскае надвор'е, расказалі ў Белгідрамеце

Як на азімыя культуры паўплывала снежаньскае надвор'е без снегу і дажджу, расказаў БелТА начальнік аддзела аграметэаралогіі службы гідралогіі і аграметэаралогіі Белгідрамета Алег Клінцэвіч.



«Аграметэаралагічныя ўмовы для азімых культур у снежні складваюцца здавальняюча. Перавага незвычайна цёплага надвор’я не дазволіла азімым культурам атрымаць стан зімовага спакою. Снежнае покрыва на палях у асноўным адсутнічала. Большую частку месяца глеба была талая, у асобныя суткі ў другой палове снежня адзначалася падмярзанне верхняга слою глебы. Непрацяглыя пахаладанні не ўяўлялі небяспекі зімуючым культурам. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур і каранёвай шыйкі шматгадовых траў у самыя халодныя ночы паніжалася да 2-7 градусаў марозу, што не небяспечна для раслін. Паводле апошніх даных назіранняў, на палях утварылася невялікае снежнае покрыва вышынёй 1-7 см, месцамі на ўсходзе краіны — да 10-15 см. У паўднёва-заходніх раёнах Беларусі па стане на 29 снежня снежнае покрыва адсутнічае», — растлумачыў Алег Клінцэвіч.

Паводле прагнозаў начальніка аддзела аграметэаралогіі, у бліжэйшы час на тэрыторыі Беларусі пахаладае. Снежнае покрыва павялічыцца і павінна абараніць азімыя пасевы ад чаканых у пачатку студзеня нізкіх тэмператур


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю