Пастаянны голад, зрывы і стамляльная барацьба з лішнімі кілаграмамі часта штурхаюць людзей на жорсткія дыеты. Аднак арганізм здольны кантраляваць апетыт самастойна — з дапамогай гармону сытасці. Як простыя змены ў звычках дапамагаюць запусціць выпрацоўку гэтага гармону і што менавіта трэба ўключыць у рацыён для здаровага і стабільнага пахудзення, расказала канадскі доктар натурапатыі Джанін Боўрынг.
Калі гармон сытасці выпрацоўваецца правільна, ён натуральным чынам запавольвае апаражненне страўніка. Ежа затрымліваецца ў ім крыху даўжэй, і чалавек застаецца сытым пасля прыёму ежы, пазбаўляючыся ад жадання пастаянна перакусваць. Акрамя таго, гэты механізм рэгулюе ўзровень цукру ў крыві і дапамагае арганізму правільна размяркоўваць энергію.
Па словах доктара Боўрынг, існуе эфектыўны сродак на расліннай аснове, які стагоддзямі выкарыстоўваецца ў традыцыйнай усходняй медыцыне для кіравання апетытам і зніжэння вагі. Галоўным прыродным памагатым яна называе экстракт лісця белай шаўкоўніцы (тутаўніку). У Азіі яго ўжываюць на працягу стагоддзяў, а яго высокая эфектыўнасць даказана шматгадовай натурапатычнай практыкай.
Важная дэталь: гаворка ідзе не пра свежыя ягады, а пра сушаны ліст белай шаўкоўніцы, з якога робяць лячэбную гарбату ці экстракт. Збіраць для гэтага лісце са звычайных гарадскіх дрэў, вядома, не варта — для тэрапеўтычнага эфекту патрэбен чысты стандартызаваны прадукт.
Ліст белай шаўкоўніцы працуе адразу ў некалькіх напрамках:
- Па-першае, ён падаўжае пачуццё сытасці: экстракт запавольвае працэс стрававання, дзякуючы чаму пачуццё насычэння пасля яды захоўваецца значна даўжэй.
- Па-другое, ён аднаўляе сігналы насычэння. Кампаненты шаўкоўніцы дапамагаюць арганізму правільна ўспрымаць лептын — ключавы гармон тлушчавага абмену. Збой у яго рабоце часта і становіцца скрытай прычынай лішняй вагі, калі мозг проста не бачыць, што цела ўжо сытае.
- Па-трэцяе, актыўныя рэчывы ў лісці тутоўніку стымулююць арганізм больш эфектыўна расшчапляць ужо наяўныя тлушчавыя адкладанні і адначасова блакіруюць работу ферментаў, якія адказваюць за назапашванне новага тлушчу.
- Па-чацвёртае, экстракт стабілізуе ўзровень цукру пасля яды. Гэтая ўласцівасць асабліва каштоўная: экстракт шаўкоўніцы дзейнічае хутка, дзякуючы чаму ўзровень цукру ў крыві застаецца ў норме як праз 15 хвілін пасля яды, так і на працягу наступных дзвюх гадзін. Такі кантроль абараняе ад рэзкіх успышак ілжывага голаду.