Top.Mail.Ru

Як ідзе падрыхтоўка Мінска да святкавання 80-годдзя Перамогі?

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў пасяджэнне рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


— Крыху больш за два месяцы засталося да нашага вялікага юбілею — 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас сённяшняга пасяджэння абмяркуем шэраг субстантыўных пытанняў, якія маюць непасрэднае дачыненне да правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў 9 мая, — адзначыў кіраўнік урада, адкрываючы пасяджэнне аргкамітэта. 

Так, на парадку дня знаходзіліся канцэпцыя ваеннага парада, запрашэнне для ўдзелу ў ім вайскоўцаў іншых дзяржаў, лагатып свята, канцэпцыя правядзення святочных мерапрыемстваў, у тым ліку тэатралізаваны эпізод пасля завяршэння парада. 

Жыхарамі Мінска, шматлікімі гасцямі адзначалася, што летась да афармлення горада падышлі нестандартна, выкарыстана шмат новых ідэй, у тым ліку па ўвекавечанні памяці герояў-вызваліцеляў, военачальнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у вызваленне Беларусі. Сёлета трэба планку ўтрымаць, але не паўтараючы тыя рашэнні, якія ўжо былі ўжытыя раней, — падкрэсліў прэм’ер-міністр. 

Прапановы па канцэпцыі тэматычнага афармлення сталіцы таксама былі разгляджаны на пасяджэнні аргкамітэта. Асобна ішла размова аб правядзенні выставы ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры, прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі. 

Прэзідэнтам краіны пастаўлена задача правесці выставу, прысвечаную ключавым падзеям і персаналіям гэтага перыяду, а таксама сучасным дасягненням беларускага абароннага комплексу, — нагадаў Раман Галоўчанка.

На пасяджэнні між іншым разглядалася і пытанне ўзнагароджання гарадоў і іншых населеных пунктаў вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

«Задума парада маштабная і прынцыпова новая» 

Пра гэта ў гутарцы з журналістамі распавёў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны генерал-маёр Леанід Касінскі. 

— Сёлета будзе прынцыпова новы падыход (усё ж такі сур’ёзная дата — 80 гадоў Перамогі, мы ўсе рыхтуемся да гэтага). І сярод мноства мерапрыемстваў, якія прадугледжаны рэспубліканскім планам, адно невялікае мерапрыемства — гэта парад. Невялікае, але вельмі значнае, — адзначыў спікер. 

Сёлета парад будзе пабудаваны з дзвюх раўнацэнных частак: 

— Адна гістарычная частка і другая — сучасная. Гістарычная частка будзе ўключае ў сябе праходжанне рознай рэтра-тэхнікі, у тым ліку, якую прадастаўляюць рэканструктары: гэта будуць гістарычныя парадныя разлікі ў форме ваенных гадоў з узбраеннем ваенных гадоў. І, па сутнасці, гістарычная частка будзе пабудавана на асобных элементах парада Перамогі 1945 года ў Маскве. 

Што тычыцца сучаснай часткі, Леанід Касінскі растлумачыў, што будзе прадстаўлена сучасная тэхніка: 

— Гэта тая тэхніка і ўзбраенні, якія стаяць на ўзбраенні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: пачынаючы ад браніраванай тэхнікі, браніраваных машын і заканчваючы рознымі ўзорамі тэхнікі сувязі, радыёэлектроннай барацьбы — тое, што сёння мы атрымліваем на ўзбраенне і з чым мы сёння працуем. 

Паводле яго слоў, плануецца удзел больш за 24 парадных разлікаў рознай тэхнікі. 

— Увогуле тое, сама задума парада досыць маштабная і, як я ўжо сказаў, прынцыпова новая, — рэзюмаваў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны.

Фота БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю