15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян. Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб’яўляе чалавека, яго жыццё.
А наколькі добра вы ведаеце палажэнні Асноўнага Закона краіны? Праверце сябе!