У Мінску ўстаноўлена больш за 500 электронных табло з раскладам транспарту, але іх колькасць не плануюць павялічваць. Замест гэтага «Мінсктранс» робіць стаўку на лічбавыя сэрвісы для зручнасці пасажыраў. Пра гэта паведамляе «Мінская Праўда».
Можна скарыстацца «Віртуальным табло»
Сёння даведацца пра час прыбыцця аўтобуса, тралейбуса ці трамвая можна не толькі з табло, але і праз інтэрнэт ці тэлефон. На афіцыйным сайце працуе «Віртуальнае табло» — сэрвіс анлайн-адсочвання транспарту на камп'ютары або смартфоне.
Можна даслаць USSD-запыт з тэлефона
Акрамя таго, можна адправіць USSD-запыт з тэлефона ці адсканаваць QR-код на інфармацыйнай таблічцы на прыпынку.
Навінка 2025 года — бясплатная галасавая паслуга: дастаткова патэлефанаваць па нумары 488, назваць пяцізначны код прыпынку — і галасавы памочнік паведаміць дакладны час прыбыцця транспарту.
Усе неабходныя коды размешчаны прама на таблічках побач з QR-кодам.