Top.Mail.Ru

Як часта трэба абнаўляць участковыя камісіі на выбарах?

Эксперы расказалі, як абнавіліся ўчастковыя камісіі на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.


«Дасканальна ведаць Выбарчы кодэкс для члена ўчастковай камісіі вельмі важна, — сказаў старшыня Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Яўген Алекса. — Кожны член камісіі, які падбіраўся ў яе склад, каго вылучалі грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі, — у тым ліку з улікам гэтага моманту. Гэта значыць які ў чалавека ёсць жыццёвы, прафесійны вопыт, ці ёсць вопыт працы ў якасці члена альбо ўчастковай, альбо тэрытарыяльнай камісій. Безумоўна, усе гэтыя моманты станоўчую ролю адыгрывалі ў арганізацыі працы той ці іншай камісіі».

Як удакладніў старшыня Мінскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Аляксандр Шчаковіч, ва ўчастковых камісіях, зразумела, ёсць змяняльнасць як членаў, так і старшынь. «Але касцяк працуе. Гэта больш прафесійныя людзі, бо прайшлі не адну выбарчую кампанію і разумеюць, як зрабіць, каб не было пытанняў у выбаршчыкаў. Але вось „нашы калегі“ з БДІПЧ АБСЕ па вопыце іх удзелу ў папярэдніх выбарчых кампаніях успрымалі гэта як пабрацімства, якое прысутнічае на ўчастках», — адзначыў ён.

Начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай працы апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Алена Грыгаровіч дадала, што ва ўчастковых камісіях традыцыйна больш жанчын.

«На прэс-канферэнцыі кіраўніка ЦВК 27 студзеня старшыня Панафрыканскага парламента сказаў такія словы: для нас было вельмі дзіўна, калі мы прыходзілі на ўчасткі, бачыць вялікую колькасць жанчын, якія працуюць у камісіях. Для нас гэта прыкмета даверу. Мы давяраем, таму што жанчына падмануць не можа. Гэта было сказана абсалютна адкрыта. Гэта выклікае, з аднаго боку, іронію, а з іншага — мы разумеем, наколькі мы граматна і з гэтага пункта гледжання фарміруем камісіі», — падкрэсліў начальнік Цэнтра па рабоце з насельніцтвам і выбарчаму працэсу Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, член Навукова-экспертнай рады пры ЦВК Андрэй Белякоў.

Прадстаўнік Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі, другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Іваненка расказаў аб удзеле моладзі ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. «Нам задавалі пытанне, як Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прадстаўлены. І мы казалі, што 3200 чалавек — гэта члены ўчастковых камісій, а 4600 — нацыянальныя назіральнікі. Тут дакладная пазіцыя ёсць і разуменне. Вось гэтую неабкатаную моладзь, якая цікавіцца палітыкай, якая ў далейшым хацела б паспрабаваць сябе ўжо ва ўдзеле ў электаральнай кампаніі, але не ў якасці назіральніка, а ў якасці члена ўчастковай, тэрытарыяльнай камісіі і гэтак далей, нам неабходна вось гэтыя 4600 прапусціць назіральнікамі, атрымаць вопыт і ўжо потым з іх атрымліваюцца вось гэтыя 3200, — адзначыў ён. — Таму тое, як хутка абнаўляюцца ўчастковыя камісіі, залежыць у тым ліку і ад таго, наколькі часта мяняюцца нацыянальныя назіральнікі. Раз-два паназіралі, атрымалі вопыт, разуменне ўсіх працэсаў і ўжо на трэцюю выбарчую кампанію грамадскае аб’яднанне можа цалкам прэтэндаваць на тое, каб гэтага чалавека вылучаць у склад адпаведнай камісіі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю