Top.Mail.Ru

Як будуць развівацца рэгіянальныя СМІ

Падчас сумеснага пасяджэння парламентарыі маглі задаць пытанні запрошаным членам урада. 


У міністра інфармацыі Марата Маркава, напрыклад, спыталі аб перспектывах развіцця рэгіянальных СМІ. Паводле слоў кіраўніка ведамства, галоўнае пры ацэнцы эфектыўнасці рэгіянальных СМІ Беларусі на сучасным этапе — іх работа ў сацыяльных сетках і інтэрнэце: «То бок задача друкаваных, тэлевізійных і радыйных СМІ — кандыцыянальных, традыцыйных — пераходзіць у стан канвергентных. Гэта значыць, па вялікім рахунку, працаваць ва ўсіх асяроддзях. І гэта дазваляе ў тым ліку дамагчыся такога сукупнага выніку. Прадэманструю на лічбах. У нас у краіне 8,2 мільёна падпісчыкаў толькі ў рэспубліканскіх СМІ на YouTube-каналах. І пры гэтым 8,6 мільёна падпісчыкаў у рэгіянальных СМІ ў сацыяльных сетках. Прычым гэтая лічба вырасла больш чым на 2 мільёны літаральна за апошні год. Здольнасць і магчымасць працаваць у сацыяльных сетках, месенджарах і інтэрнэце з’яўляюцца цяпер адным з важных крытэрыяў ацэнкі работы рэгіянальных СМІ.»

Як расказаў Марат Маркаў, Мінінфарм арганізаваў так званыя школы работы з рэгіянальнымі журналістамі. У першую чаргу гэта датычыцца работы друкаваных СМІ і работы ў інтэрнэце. «З верасня 2025 года мы пачалі гэтую работу на сістэмнай аснове, — расказаў міністр. Мы ацэньваем вёрстку, аб’ём тыражу, колькасць падпісчыкаў, а тыя рэдакцыі, якія паказваюць не вельмі добрыя вынікі, запрашаем у Мінск, дзе на базе агенцтва „Мінск-Навіны“ праводзім навучанне, у тым ліку і па рабоце ў сацыяльных сетках». Апошняе вельмі важна, бо колькасць падпісчыкаў у сацыяльных сетках — адзін з паказчыкаў, які сведчыць аб здольнасці рэгіянальнага СМІ даносіць інфармацыю да мэтавай аўдыторыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю